Андрэя Бандарэнку пазбавілі перадач і спатканняў
Вязня бабруйскай калоніі Андрэя Бандарэнку пазбавілі перадач і спатканняў, паведамляе "Радыё Свабода". Пра гэта распавяла яго сястра Ірына Бандарэнка. Паводле яе слоў, Андрэя накіравалі працаваць на вытворчасці з выкарыстаннем фенолу, ён адмовіўся, паколькі газ шкодны для здароўя, і яго за гэта пакаралі. Іншай працы Андрэю не прапануюць.
Па словах Андрэя, гэта адбылося пасля таго, як яго наведвалі прадстаўнікі офісу АБСЭ.
Раней Ірына Бандарэнка паведамляла пра вельмі дрэннае харчаванне ў Бабруйскай калоніі. Яна мяркуе, што пазбаўленне права атрымліваць харчовыя перадачы вельмі кепска адаб’ецца на стане здароўя Андрэя Бандарэнкі.