Андрэя Філіпчыка пакаралі за ўсмешку штрафам у 525 тысяч рублёў

Андрэя Філіпчыка пакаралі за тое, што ён пасмейваўся, назіраючы за інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі па вулічным экране, паведамляе БелаПАН. Так, паводле інфармацыі праваабаронцаў, каля 13.00 быў затрыманы Андрэй Філіпчык. Яго "віна" заключалася ў тым, што ён пасміхаўся, гледзячы на ўстаноўлены на Кастрычніцкай плошчы вялікі экран, дзе транслявалася інаўгурацыя Лукашэнкі. Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў Філіпчыка на 15 базавых велічыняў.