Анджэліна Джолі вядзе перамовы аб здымках у “Джэймсе Бондзе”

Прадзюсары бандыяны  вядуць перамовы з Анджэлінай Джолі аб удзеле актрысы ў здымках 23-га эпізоду пра прыгоды легендарнага агента 007. У новым фільме Джолі можа сыграць не чарговую дзяўчыну Бонда, а нейкую гераіню, якая будзе з'яўляцца ў некалькіх серыях запар, паведамляе рэсурс WorstPreviews са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Адзначаецца, што перад здымкамі «Казіно Раяль» распаўсюджвалася інфармацыя пра тое, што Джолі можа выканаць ролю Веспер Лінд — аднак тады цяжарнасць і празмерная загружанасць графіка не дазволілі ёй узяць удзел у праекце.

Стваральнікі серыяла пакуль устрымліваюцца ад каментароў з нагоды кастынгу. Раней ішлі чуткі, што ролю дзяўчын агента 007 могуць выканаць Джэніфер Аністан і зорка «Мільянера з трушчоб» Фрэйда Пінта.

Анджэліна Джолі і выканаўца ролі Бонда Дэніэл Крэйг ужо працавалі разам на здымачнай пляцоўцы фільма «Лара Крофт. Раскрадальніца грабніц».

Тым часам у Брытаніі вырашылі, што Анджэліна Джолі з пісталетам у руцэ адмоўна ўплывае на падлеткаў, і забаранілі паказ рэкламнага роліка фільма «Асабліва небяспечны» расійскага рэжысёра Цімура Бекмамбетава.

Фота: www. lenta.ru