Анішчанка не прагназуе праблем з пастаўкамі беларускага малака ў Расію
Праблем з беларускім малочным рынкам з пачатку жніўня не будзе. Такое меркаванне кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанкі прыводзіць "Інтэрфакс". Па словах галоўнага санітарнага лекара Расіі, на экспертна-тэхнічным узроўні Расспажыўнагляд і міністэрствы сельскай гаспадаркі і аховы здароўя Беларусі з самага пачатку не мелі ніякіх праблем.
Беларускія пастаўшчыкі падалі ўжо канчатковы спіс відаў малочнай прадукцыі. З гэтага спісу, кажа Анішчанка, выключаная значная частка прадуктаў, якія не будуць пастаўляцца ў Расію.
Беларускія пастаўшчыкі падалі ўжо канчатковы спіс відаў малочнай прадукцыі. З гэтага спісу, кажа Анішчанка, выключаная значная частка прадуктаў, якія не будуць пастаўляцца ў Расію.