Анры Хагуш з БАТЭ хоча выступаць за нацыянальную зборную Беларусі
Абаронца футбольнага клуба БАТЭ Анры Хагуш гатовы прыняць беларускае грамадзянства, але толькі з той умовай, што будзе выступаць за нацыянальную зборную нашай краіны. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларускай федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас. Па яго словах, толькі адзін чалавек можа прыняць такое рашэнне — трэнер Бернд Штанге. Пасля адпачынку ў Штанге запланаваная сустрэча з Хагушам, на якой яны будуць абмяркоўваць і гэтае пытанне. Па ўсіх правілах ФІФА Анры можа змяніць футбольнае грамадзянства, бо ён правёў толькі адзін таварыскі матч за моладзевую зборную Расіі.
eSport.by
eSport.by