АНТ “таемна” заплаціла Віктару Шніпу за пераклад песні “Butterflies”
Сам паэт пакуль не атрымаў ганарар за свой тэкст, а на тэлеканале здзіўляюцца, чаму Шніп не прыходзіць па грошы. Беларускамоўны варыянт песні для "Еўрабачання" гурту “3+2” напісаў па замове АНТ паэт Віктар Шніп. Яго песня называецца не “Butterflies”, а “Анёлы”. Але, як стала вядома Еўрарадыё, ніякага грашовага ўзнагароджання ён за сваю працу так і не атрымаў.
“Не заплацілі мне. Ну, проста, ведаеце, я зрабіў, а дамова не была падпісана адразу — усё гэта рабілася па-хуткаму. Але нічога страшнага. Галоўнае — у мяне ёсць запіс гэтай песні студыйны, гэтая песня, я думаю, будзе жыць, і з рэпертуару гурта “3+2” яна не знікне. Ведаеце, проста прыемна чуць песню ў цудоўным выкананні гэтага гурта”, — распавёў паэт.
Паэт кажа, што прывык ужо працаваць на энтузіязме. Але спадзяецца, што прыйдзе час, калі і талент, і праца будуць аплачвацца адпаведна.
Віктар Шніп: “Спадзяюся, што некалі наша праца аплаціцца. Вось як гэты Макс Фадзееў: што ён там зробіць, як зробіць, абы-што зробіць — усё адно да яго звернуцца. Ён скажа: "столькі і столькі — і не менш". А ў нас пакуль што так, што ўсё на энтузіязме. Галоўнае, каб творы былі надрукаваныя. Мы ўжо прывыклі, што кніжкі выходзяць, мы выступаем, а нам за гэта нічога не плацяць”.
Паводле словаў Шніпа, хадзіць і патрабаваць ад АНТ аплату за зробленую працу ён не будзе. Між тым прадстаўнік прадзюсерскай групы тэлеканала Анжаліна Мікульская распавяла, што грошы за тэкст да песні ўжо даўно пераведзеныя, і здзівілася таму, што паэт іх не прыходзіць забіраць.
Анжаліна Мікульская: “Так, сапраўды, Віктар Шніп напісаў верш, і грошы яго ляжаць на дэпазіце. А чаму ён іх не атрымаў — нам невядома. А другой гадзіне выйдзе бухгалтар і скажа — з якога тэрміна яны ляжаць. Я нават ведаю, якая гэта сума. Мы прадугледжвалі аплату гэтай працы, яна ёсць, так што ўсё нармальна — няхай прыходзіць і атрымлівае”.
Праўда, не патлумачыла, чаму самі прадстаўнікі канала не патэлефанавалі паэту і не сказалі, што ён можа атрымаць заробленае.