Антон Астаповіч пра арышт В. Хурсіка: Улада дае зразумець, каб не высоўваліся
Старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у інтэрв'ю Еўрарадыё каментуе сённяшні арышт на 15 сутак журналіста, выдаўца, аўтара кнігі "Кроў і попел Дражна" Віктара Хурсіка.
Антон Астаповіч: "Улада зараз вельмі жорстка карае любую незалежную ініцыятыву. Даюць усім зразумець, каб не высоўваліся. Па-другое, у нас да гэтага часу пануе савецкі ідэалагічны падыход да тэматыкі Другой сусветнай вайны. А тут жа менавіта спроба агучыць, што для Беларусі - гэта не подзвіг савецкага народа, а вельмі вялікая трагедыя".
Нагадаем, 15-цю суткамі арышту Віктара Хурсіка пакараў суд Старых Дарог. Ён палічыў, што журналіст і выдавец удзельнічаў ва ўсталяванні крыжа каля вёскі Дражна ў памяць ахвяраў савецкіх партызанаў. Раней 15 сутак арышту за ўдзел у гэтай акцыі адсядзеў палітык Вячаслаў Сіўчык.