«Антычны Элвіс» будзе выстаўлены на аўкцыён

Бюст І стагоддзя нашай эры, які атрымаў назву «Антычны Элвіс» за дзіўнае партрэтнае падабенства на «караля рок-н-ролу», будзе выстаўлены на аўкцыёне Bonhams. Lenta.ru перадае, што раней бюст належыў вядомаму мельбурнскаму калекцыянеру Грэхэму Гедэсу. Зараз на гандаль выстаўленая практычна ўся яго калекцыя прадметаў антычнага мастацтва, якая ацэньваецца ў мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Бюст «Антычнага Элвіса» арганізатары аўкцыёну збіраюцца прадаць не менш чым за 25 тысяч фунтаў.

Варта дадаць, што першапачаткова бюст стаяў на нейкім пахаванні, але няма ніякіх доказаў таго, што бюст – выява пахаванага чалавека.

Калекцыя Гедэса будзе выстаўленая на гандаль у кастрычніку. Дакладная дата правядзення аўкцыёну пакуль не паведамляецца.

Фота: www.dailymail.co.uk