Антыкрызісныя меры ўраду Расіі прызнаныя неэфектыўнымі
Расійская аўдытарска-кансалтынгавая кампанія ФБК прааналізавала антыкрызісныя меры ў 8 краінах: Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Казахстане, Нямеччыне, Расіі, Украіне і Францыі. Самы высокі ўзровень антыкрызіснай эфектыўнасці дэманструе Вялікабрытанія. Найгоршы стан рэчаў — у Расіі. ФБК піша пра нізкі ўзровень антыкрызіснай эфэктыўнасці ураду:
"У Расіі самае значнае скарачэнне аб'ёмаў экспарту і знешняга гандлю, самыя хуткія тэмпы росту коштаў. Па тэмпах скарачэння золатавалютных рэзерваў мы на другім месцы", — заявіў прадстаўнік ФБК Ігар Мікалаеў.
Паводле ягоных словаў, "даволі цяжкая сітуацыя і ва Ўкраіне, аднак у змаганні за апошняе месца яна саступіла Расіі", паведамляе polit.ru