А.Пачобут: міліцыя не звяртала ўвагі на пасведчанне журналіста
Журналіст польскай "Газэты выборчай" Андрэй Пачобут у ліку затрыманых на плошчы Незалежнасці.
У тэлефоннай размове з Еўрарадыё ён паведаміў, што ў "ленінскім пакоі" аднаго са сталічных РУЎС на затрыманых складаюць пратаколы.Спадар Пачобут не атрымаў акрэдытацыі на выбары, але прысутнічаў на акцыі апазіцыі як журналіст.
- Калі пачаўся хапун побач з Мінгарвыканкамам, міліцыя схапіла за
рукі. Паказаў пасведчанне журналіста, не звярнулі ўвагі. Спачатку
завезлі на Акрэсціна, там, відаць, няма месца. І вось некалькі гадзінаў у
аўтобусе, завезлі ў РУЎС. У аўтобусе была таксама група тв расійскага, з
Піцера, але на Акрэсціна гэтых двух журналістаў – аднаго прозвішча
Лойка – іх вызвалілі, відаць, акрэдытацыя была.
Пачобут быў
адзіным журналістам з "Газэты выборчэй". Перад затрыманнем ён паспеў
паведаміць пра збіццё Яўгена Афнагеля людзьмі ў чорным. Людзі з
аўтобуса, куды трапіў карэспандэнт польскага выдання, былі затрыманыя ў
фінальнай частцы, калі ўжо разыходзіліся. Са словаў журналіста, ніхто не
мае асаблівых пашкоджанняў.