Ападкі і спёка спрычыніліся да закрыцця магілёўскіх пляжаў
У Магілёве ў межах гарадскога пляжа забаронена купацца ў рацэ Дняпро. Пастанова галоўнага санітарнага лекара Магілёва і Магілёўскага раёна ўступіла ў сілу 29 чэрвеня. Забарона звязана з бактэрыялагічнымі паказнікамі якасці вады ў рацэ. “У вадзе перавышаны гігіенічны нарматыў па колькасці кішэчнай палачкі, — паведаміў галоўны санітарны ўрач “Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі” Вячаслаў Шуляк. — Само па сабе гэта не прадстаўляе шкоды для людзей, але можа сведчыць пра знаходжанне ў рацэ іншых небяспечных бактэрыяў. Пробы вады бяруцца намі штодзень”. Па словах Вячаслава Шуляка, прычынай пагоршання якасці вады з’яўляецца вялікая колькасць ападкаў і спёка.
У бліжэйшы час на пляжах Магілёва будуць усталяваны шыльды з папярэджаннем аб небяспецы, але ахвотных пакупацца ў Дняпры з вады выганяць ніхто не будзе. Кожны мае права заходзіць у ваду на свой страх і рызыку.