Апазіцыя “актыўна дамаўляецца” пра адзінага кандыдата ў прэзідэнты

Паводле яго словаў, існуе праект вызначэння такога кандыдата праз правядзенне кангрэсу дэмакратычных сіл. Янукевіч сказаў, што цяпер абмяркоўваюцца розныя варыянты вылучэння дэлегатаў розных арганізацыі і кангрэсу дэмсілаў, перадае БелаПАН.



Палітык мяркуе, што на сёння ў дэмакратычных сіл будзе рэсурс, каб сабраць подпісы для вылучэння толькі двух кандыдатаў у прэзідэнты. “Хоць было б лепей, каб адзіны апазіцыйны кандыдат быў адзін. Нашы намаганні павінны быць скіраваныя на вызначэнне менавіта такога кандыдата”, — сказаў Янукевіч.



На думку лідара Партыі БНФ, гэты кандыдат павінен прытрымлівацца “ясных геапалітычных поглядаў”: “Нельга дапусціць, каб такі кандыдат раіўся ў важных пытаннях з Расіяй, як пра гэта нядаўна заяўляў Лукашэнка”. Адзіны кандыдат ад апазіцыі павінен адстойваць беларускую незалежнасць.