Апазіцыянерам пачалі паказваць фотаробат, які лічыцца "недасканалым"
Фотаробат чалавека, які можа быць датычны да мінскага выбуху 4 ліпеня, пачалі паказваць актывістам дэмакратычнага руху, якіх апошнімі днямі выклікаюць на размовы ў міліцыю і КДБ у розных рэгіёнах краіны.
Як паведаміла Еўрарадыё жыхарка Нясвіжу Наста Азарка, у мясцовым аддзеле КДБ ёй паказвалі гэты фотаработ:
"У яго вельмі тлусты твар, паголеная галава, касыя вочы, вусоў ці барады няма. Здаецца, пазнаць кагосьці па такім фотаробаце абсалютна немагчыма".
Адзначым, што самі праваахоўнікі лічаць гэты фотаробат "недасканалым" і спадзяюцца, што яго ўдасца дапрацаваць. Гэтым яны тлумачаць той факт, што фотаробат не быў распаўсюджаны праз СМІ.