Апазіцыянерам пагражаюць крымінальнай справай за абразу Лукашэнкі
Актывісты незарэгістраванай "Маладой Беларусі" правялі ноч у турме на Акрэсціна за перфоманс. Андрэя Кузьмінскага, Паўла Пракаповіча, Настассю Машчаву і Ягора Баброва затрымалі 2 снежня ў Менску падчас перфоманса каля ўнівермага "Беларусь". Маладыя людзі ўсталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай было напісана: "Не любіш рэжым — кінь у мяне". Побач са стэндам моладзевыя актывісты паставілі скрыню з яйкамі. Знайшліся ахвотнікі — і некалькі яек паляцелі ў стэнд.
Аднак вельмі хутка ўдзельнікаў акцыі затрымалі. Як паведамляе "Хартыя'97", міліцыі завезлі моладзевых актывістаў у пастарунак. Па словах прэс-сакратаркі "Маладой Беларусі" Касі Галіцкай, міліцыянеры пагражалі маладым людзям крымінальным пераследам па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Па гэтым артыкуле вінаватым пагражае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі.
Пазней стала вядома, што на ўсіх затрыманых склалі пратаколы, звінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Сёння апазіцыянераў будуць судзіць.