Апазіцыйныя партыі вылучылі на выбары 33-х кандыдатаў
Толькі 33 прадстаўнікі апазіцыйных партый падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў усяго на рэгістрацыю кандыдатамі падалі прадстаўнікі 59 партый. “5 прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 1 ад КХП-БНФ, АГП — 12, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада — 2, Партыя БНФ — 6, ПКБ — 7”.
Яшчэ 14 чалавек ідуць на выбары ад Камуністычнай партыі, 7 — ад ЛДПБ, 4 — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і 1 прадстаўнік Рэспубліканскай партыі.
Мікалай Лазавік адзначыў, што 4 чалавекі былі вылучаны ўсімі магчымымі спосабамі: сваімі партыямі, шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў. 25 чалавек — ад партый і праз подпісы, 30 — толькі ад партый.