Апазіцыйныя сілавікі абяцаюць Лукашэнку знішчыць карупцыю ў краіне

Група былых ветэранаў баявых дзеянняў звярнулася з лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Яны просяць паспрыяць у стварэнні арганізацыі "Баявое братэрства без межаў". На іх думку, арганізацыя павінна дапамагчы кіраўніку краіны знішчыць карупцыю і назаўжды скончыць з войнамі паміж сілавымі структурамі. Як паведамляе "Беларускі партызан", падпісаў ліст вядомы палкоўнік Уладзімір Барадач. Акрамя яго, нібыта, ёсць яшчэ 15 падпісантаў, але іх імёны Барадач не называе.

У лісце гаворыцца, што апошнім часам краіна ператвараецца ў прыватную турму, у поле бітвы злачынных кланаў за свае інтарэсы, а суды працуюць па замове. Як прыклад яго аўтары называюць справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, следчай Байковай, скандал з беглым капітанам МУС Дудкіным ды інш.