Апазнаныя барысаўскія фанаты, якія падпальвалі дымавыя шашкі ў Бухарэсце
Апазнаныя барысаўскія балельшчыкі, якія падпальвалі дымавыя шашкі ў Бухарэсце падчас матча 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і “Сцяўа”. Нагадаем, у верасні кантрольна-дысцыплінарны камітэт Еўрапейскага саюза
футбольных асацыяцый аштрафаваў барысаўскі клуб на 8 тысяч швейцарскіх
франкаў (каля 7 тысяч долараў) за паводзіны фанатаў.
З дапамогай румынскіх калегаў, ад якіз былі атрыманыя відэаматэрыялы, барысаўскія міліцыянты здолелі ідэнтыфікаваць асобы хуліганаў. Гэта - маладыя людзі, аднаму з якіх яшчэ не споўнілася 18 гадоў.
Чакаецца, што футбольны клуб БАТЭ будзе праз суд спаганяць з іх грошы, заплачаныя ў выглядзе штрафных санкцый.
Барысаў электронны