Аперацыю Федаруку адклалі да 14 сакавіка, яго адправілі назад у войска
Аперацыя моладзеваму актывісту Змітру Федаруку, прымусова прызванаму ў войска ў канцы студзеня, адкладзеная да 14 сакавіка. Ён адпраўлены ў вайсковую частку ў Жодзіна, паведамляе БелаПАН. 18 лютага Федарук прайшоў медыцынскае абследаванне ў адной з мінскіх паліклінік. Чакалася, што пасля агляду лекарамі і здачы ўсіх аналізаў яго шпіталізуюць для правядзення аперацыі. У маладзёна выявілі варыкознае пашырэнне вены.
Аднак высветлілася, што ў шпіталі бракуе месцаў для вайскоўцаў, таму аперацыю перанеслі. Да 14 сакавіка Федарук будзе служыць нароўні з іншымі салдатамі.
Аднак высветлілася, што ў шпіталі бракуе месцаў для вайскоўцаў, таму аперацыю перанеслі. Да 14 сакавіка Федарук будзе служыць нароўні з іншымі салдатамі.