Аператары сотавай сувязі дапамогуць міліцыі ў расследаванні выбуху

Аператары сотавай сувязі будуць аказваць садзейнічанне праваахоўным органам Беларусі ў расследаванні выбуху ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня ў рамках сваёй кампетэнцыі.
Як паведамляе кампанія МТС, гэта робіцца ў адпаведнасці з законам "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці".

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што праваахоўнікі звярнуліся да аператараў мабільнай сувязі з просьбай прадаставіць звесткі пра абанентаў, якія знаходзіліся ў раёне выбуху.

Інтэрфакс