Аператыўна-аналітычны цэнтр прыняў новыя правілы рэгістрацыі даменаў by
Новую інструкцыю па рэгістрацыі даменаў у Беларусі прыняў Аператыўна-аналітычны цэнтр згодна з указам №60. Эксперты адзначаюць, што новыя правілы больш прагрэсіўныя і пазітыўныя. "Тэхнічны рэгістратар даменаў першага ўзроўню будзе вызначацца на конкурснай аснове. Гэта ліквідуе манаполію ТАА "Адкрыты кантакт" і іншыя змогуць прэтэндаваць на пазіцыю тэхнічнага рэгістратара даменаў зоны by. Раней усе працавалі праз іх і аддавалі палову аплаты", ― кажа юрыст адной з кампаній.
Новыя правілы ліквідуюць магчымасць рэзервацыі даменаў. Цяпер дамен рэгіструюць толькі пасля ўнясення аплаты. Раней давалі адтэрміноўку на месяц і многія гэтым карысталіся ― кібер-сквотэры рэзервавалі дамены, каб потым перапрадаць іх.
Таксама новая інструкцыя вяртае сервіс "whois", які з мінулага года не працуе, таму што ААЦ прызнаў інфармацыю аб уладальніках даменаў зачыненай.
Пасля вяртання сервіса можна будзе даведацца каму належыць дамен і выкупіць яго, што будзе спрыяць развіццю рынка даменных імёнаў.
Адзінае негатыўная з'ява гэта неабходнасць рэгістрацыі даменаў 3 і 4 узроўню. Цяпер уладальнік сайта мусіць накіроўваць інфармацыю свайму рэгістратару, калі стварае дамен 3 узроўню.