Апоўначы з 13 на 14 студзеня наступіць Стары Новы год
Апоўначы з 13 на 14 студзеня шматлікія людзі ў Беларусі адзначаюць Стары Новы год. Яго няма ў афіцыйным і праваслаўным календарах, але традыцыя адзначаць гэту дату засталася. Яна паўстала пасля 1918 года, калі ў Расіі было ўведзена новае летазлічэнне па грыгарыянскім календары, перадае Белта.
Юліянскі каляндар быў ўведзены Юліем Цэзарам у 45 годзе да нашай эры. Аднак яго дакладнасць аказалася невысокая. Кожныя 128 гадоў назапашваецца лішні дзень. У 1582 годзе юліянскі каляндар у каталіцкіх краінах пастановай папы Рыгора XIII быў заменены на больш дакладны каляндар - грыгарыянскі. Расія ж напачатку XVIII стагоддзя пры Пятры I толькі перайшла на юліянскі каляндар.
У 1918 годзе Руская праваслаўная царква адмовілася ад пераходу на грыгарыянскі каляндар і працягнула сустракаць Новы год і Каляды па юліянскаму. А паводле царкоўных традыцый, спачатку святкуюць Каляды, а затым наступленне Новага года, а не наадварот. Разам з тым савецкая ўлада прышчапляла новы парадак: у календары афіцыйна засталося адно свята - пачатак новага года. Так у шматлікіх сем'ях паступова замацавалася традыцыя адзначаць Новы год два разы - па новым і старым стылі.