Apple ахвяравала 100 тысяч долараў на карысць аднаполых шлюбаў
Кампанія Apple зрабіла ахвяраванне ў памеры 100 тысяч долараў у падтрымку кампаніі супраць "Папраўкі № 8", якая можа забараніць гомасексуальныя шлюбы ў Каліфорніі.
Некалькі аднаполых шлюбаў былі легалізаваныя ў штаце сёлета, але "Папраўка 8" можа адмяніць дзейсны закон, перадае NME.com.
"Apple адкрыта выступае супраць папраўкі і робіць ахвяраванне ў 100 тысяч долараў на карысць кампаніі "No on 8". Apple была адной з першых кампаній у Каліфорніі, якая прапанавала роўныя правы і прывілеі для сваіх службоўцаў з аднаполымі партнёрамі, і мы цвёрда верым, што асноўныя правы чалавека, уключаючы права на шлюб, не павінны залежаць ад сэксуальнай арыентацыі", - гаворыцца ў заяве Apple, апублікаванай на афіцыйным сайце кампаніі.
Нагадаем, што нядаўна гурт Fall Out Boy таксама пералічыў 50 тысяч долараў у падтрымку кампаніі супраць гэтай папраўкі.
apple logo