Апублікаванае відэа забойства паліцэйскім 12-гадовага хлопчыка
Трагічны выпадак адбыўся ў нядзелю на дзіцячай пляцоўцы ў амерыканскім горадзе Кліўленд.
Паліцыя Кліўленда (штат Агаё, ЗША) апублікавала відэа з момантам забойства паліцэйскім 12-гадовага хлопчыка. Здарылая гэта ў нядзелю. Паліцэйскія пад'ехалі на аўтамабілі на дзіцячай пляцоўкі, дзе знаходзіўся падлетак. Ім паведамілі, што ён мае пісталет, магчыма цацачны, і пагражае людзям.
Праваахоўнікі тройчы папрасілі Таміра Райса паказаць рукі, але ён не выканаў патрабавання. Пасля гэтага былі зробленыя як мінімум два стрэлы. Хлопчык памёр ад атрыманых раненняў, інфармуе РІА "Новости".
На відэа відаць, як падлетак гуляе з пісталетам, сядзіць на лаўцы, ходзіць па пляцоўцы. Неўзабаве пад'язджае паліцэйскі аўтамабіль і праз некалькі секунд пачалася страляніна. Паліцыя назвала імёны афіцэраў, якія застрэлілі Райса — 26-гадовы Цімаці Лехман і 46-гадовы Фрэнк Гармбэк.
Гэта не першы выпадак у ЗША, калі паліцэйскія забіваюць падлеткаў ці маладых людзей. Найбольш вядомы інцыдэнт у Фергюсане, дзе пасля апраўдання паліцэйскага, які застрэліў 18-гадовага Майкла Браўна, актывізаваліся масавыя беспарадкі. У горад давялося ўвесці Нацыянальную гвардыю.
Фота — Fotolia