Арабскі прынц-стралок застаўся ў Мінску яшчэ на 10 дзён
Арабскі прынц Саід аль Мактум застаўся ў Мінску да канца жніўня. Ён удзельнічаў у Адкрытым кубку Беларусі па стэндавай стральбе і заняў другое месца ў дысцыпліне “Скіт”. Прынц меркаваў паехаць на спаборніцтвы па стральбе ў Маскву, але
перадумаў. Спачатку ён працягнуў адпачынак у Беларусі на тыдзень, а
пасля яшчэ на 10 дзён.
Паводле словаў менеджэра па маркетынгу сталічнага гатэля “Мінск” Паўла Навакоўскага, арабскаму шэйху вельмі спадабалася, як яго прымалі ў нашай краіне.
Саід аль Мактум і яго світа ўжо з’елі 8 бараноў, усіх, якія можна было набыць у Мінску, паведамляе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.