Арамнаў: Я па-ранейшаму без грошай і жыву на заробленае раней
Алімпійскі чэмпіён Пекіна цяжкаатлет Андрэй Арамнаў атрымаў залаты медаль ад Еўрапейскай федэрацыі цяжкай атлетыкі. Беларускага штангіста ўзнагародзілі "За спартыўныя заслугі на Алімпіядзе". Медаль ён атрымаў учора ў Барысаве падчас адкрыцця юніёрскага першынства краіны.
У размове з Еўрарадыё сусветнавядомы спартсмен расказаў, што па-ранейшаму жыве ў безграшоўі. Прэзідэнцкую стыпендыю яму так і не аднавілі.
“Я да гэтага часу знаходжуся ў безграшоўі. У прынцыпе, мне хапае, я штосьці да гэтага паспеў зарабіць і захаваць”.
Нагадаем, сёлета Арамнаў быў пазбаўлены прэзідэнцкай стыпендыі за тое, што двойчы быў злоўлены ў стане алкагольнага ап'янення за кіраваннем аўтамабіля. Супраць яго нават была распачата крымінальная справа. Нягледзячы на гэта, спартсмен працягвае рыхтавацца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў лістападзе.
“Калі ўсё будзе добра, то я думаю, будзе такі вынік, як і звычайна”, — адзначыў Андрэй Арамнаў.