Арганізатар маскоўскіх гей-парадаў не прасіў прытулку ў Беларусі
Арганізатар маскоўскіх гей-парадаў Мікалай Аляксееў, які раней знік, вярнуўся ў расійскую сталіцу. Учора з'явілася інфармацыя, што ён плануе прасіць палітычнага прытулка ў нашай краіне, але яна не пацвердзілася.
Як паведамляе Газета.Ru, Аляксееў сцвярджае, што пасля затрымання ў аэрапорце "Дамадзедава" яго вывезлі з Масквы ў нейкі правінцыйны аддзел міліцыі і каля сутак там дапытвалі. Нібыта, патрабавалі, каб ён адклікаў справу аб гей-парадах з Еўрапейскага суда.
Нагадаем, у пятніцу заяву ў справе Мікалая Аляксеева зрабіў МЗС Францыі, які запатрабаваў ад расійскіх уладаў гарантаваць яму свабоду перасоўвання.