Арганізаваны збор сродкаў на кампенсацыю стратаў па справе Плошчы
Ісцец абяцаў адазваць іск, калі грамадянская ініцыятыва ўнясе грошы ў пагашэнне стратаў дзяржавы з-за так званага "пагрома" Дома Ўрада.
На судзе па справе Васіля Парфянкова грамадзянскім істцом былі агучаны лічбы стратаў з-за так званага "пагрому" Дома Ўрада. Грамадзянскі іск прад'яўлены на 14 мільёнаў 48 тысяч рублёў.
На мінулым тыдні прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення пры Адміністрацыі прэзідэнта, якое валодае Домам Урада, у прысутнасці журналістаў на пытанне: "Калі грамадянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэнне ўсіх стратаў дзяржавы, ці адзавуць яны свой грамадзянскі іск у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных?", адказалі, што пры ўнясенні кампенсацыі за страты - адзавуць.
"Неабходна пагасіць гэтыя "страты" каб на працэсах адвакаты маглі таксама казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргументам на карысьць таго, што абвінавачанні мусяць быць знятыя",- кажуць арганізатары збору сродкаў. "Неабходна зрабіць гэта вельмі тэрмінова - да аўторка, калі пачынаюцца суды над наступнымі абвінавачанымі, каб у судзе грамадзянскі іск ім не прад'яўлялі", -удакладнілі яны.
Арганізатары збору сродкаў заяўляюць, што ўжо маюць амаль палову неабходнай сумы. Сёння працяг збору сродкаў адбудзецца па адрасе Машэрава, 8.