Археолагі знайшлі доказы больш ранняй гісторыі Гомеля
Учора кандыдат гістарычных навук Алег Макушнікаў падвёў вынікі археалагічных раскопак, якія завяршыліся 15 ліпеня ў цэнтральным парку Гомеля.
Яны былі арганізаваныя абласным аддзяленнем таварыства аховы помнікаў і Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны.
Паводле слоў навукоўцы, быў знойдзены культурны слой, які датуецца ІХ-Х стагоддзямі. У прыватнасці, абломкі керамічнага посуду, некалькі прадметаў з жалеза, а таксама руіны каменных пячэй.
На думку Макушнікава, гэтыя прадметы сведчаць аб значна больш раннім перыядзе заснавання горада. На гэты момант афіцыйнай датай утварэння Гомеля лічыцца 1142 год, згодна з першым узгадваннем у летапісах.
Як адзначыў навукоўца, у IX-X стагоддзях Гомель ужо сфармаваўся як буйны грамадска-культурны і ваенна-абарончы цэнтр зямлі радзімічаў.
БелаПАН