Археолагі знайшлі на Ашмяншчыне фрагменты керамікі часоў жалезнага веку
Фрагменты керамікі эпохі жалезнага веку знайшлі беларускія археолагі падчас раскопак каля вёскі Галіны Ашмянскага раёна. На месцы старажытнага паселішча таксама знойдзеныя фрагменты жалезнай сякеры, тачыльнага каменя, ключык і іншыя артэфакты, якія перадалі ў Ашмянскі краязнаўчы музей, інфармуе БЕЛТА.