Археолагі знайшлі самыя старажытныя перуанскія храмы

Каманда археолагаў выявіла ў джунглях на поўначы Перу рэшткі двух цырыманіяльных храмаў. Знаходкам звыш 4 тысяч гадоў, што робіць іх самымі старажытнымі са знойдзеных у краіне, паведамляе БЕЛТА. Месца, дзе размяшчаліся храмы, да раскопак выкарыстоўвалася жыхарамі сталіцы ў якасці сметніка.

Акрамя храмаў, археолагі выявілі 14 магільных скляпенняў. У іх захоўваюцца шкілеты немаўлят і падлеткаў, прынесеных у ахвяру за ўсё 800 гадоў дзейнасці храмаў.