Арменія стала чальцом Еўразійскага эканамічнага саюза
Набыла моц дамова аб далучэнні краіны да ЕАЭС.
Арменія стала чацвёртым — пасля Расіі, Казахстана і Беларусі — удзельнікам новага інтэграцыйнага аб’яднання.
У адпаведнасці з дамовай, з 2 студзеня Арменія далучылася таксама да іншых міжнародных нарматыўных актаў, якія ўваходзяць у базу ЕАЭС, і ўзяла на сябе абавязанні па іх выкананні.
Па шэрагу тавараў Арменіі далі пераходныя перыяды — да 5-7 гадоў. Із-за адсутнасці агульнай мяжы з іншымі краінамі ЕАЭС будзе ажыццяўляцца мытнае афармленне імпарту і экспарту тавараў, праўда, у спрошчаным парадку — як транзіту.
Наступны кандыдат на ўступленне ў ЕАЭС — Кыргызстан: дамова аб далучэнні краіны да саюза была падпісаная 23 снежня 2014 года. Чакаецца, што Бішкет далучыцца да інтэграцыйнага аб’яднання сёлета ўвесну, інфармуе БЕЛТА.