“Арсенал” перамог “Славію” з лікам 7:0, чатыры ачкі на рахунку Глеба
Капітан зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб вызначыўся ва ўчорашнім матчы Лігі чэмпіёнаў.
Яго каманда, англійскі клуб “Арсенал”, на сваім полі з буйным лікам перамагла пражскую “Славію”— 7:0. Беларускі паўабаронца забіў гол і зрабіў тры галявыя перадачы, набраўшы чатыры ачкі па сістэме “гол+пас”.
Разам з тым Глеб паўдзельнічаў у яшчэ адным узяцці варот чэхаў. Да канца гульні беларускі легіянер не дагуляў. Атрымаўшы жоўтую картку, ён быў заменены на 63-й хвіліне.