Артура Фінькевіча аштрафавалі на паўмільёна рублёў

Суд Савецкага раёна Мінску аштрафаваў моладзевага актывіста Артура Фінькевіча на 525 тысяч беларускіх рублёў. Рашэнне выносіла суддзя Савецкага раёна Мінску Людміла Савасцьян. Нагадаем, што моладзевага лідэра Артура Фінькевіча арыштавалі 20 сакавіка на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Паводле паказанняў міліцыянтаў, ён наступіў на нагу аднаму з іх пры выхадзе з кавярні "Санча Панса", а потым нецэнзурна выказваўся.

Фінькевіч не пацвердзіў паказанні супрацоўнікаў МУС. На знак пратэсту супраць незаконнага арышту актывіст у зняволенні абвясціў галадоўку.

Хартыя'97