Артурас Зуокас: Рок-фэст на мяжы мог бы адкрыць “сам Аляксандр Лукашэнка”
Рок-фэст на літоўска-беларускай мяжы не носіць палітычнага характару, яго мог бы адкрыць “сам Аляксандр Лукашэнка”. Такую заяву ўчора вечарам зрабіў былы мэр Вільні, кіраўнік цэнтру візуальных мастацтваў Артурас Зуокас. Ён з’яўляецца адным з арганізатараў фестываля "Be2Gether". Паводле
словаў Зуокаса, мерапрыемства, якое праходзіць у 50 метрах ад
беларускай мяжы, з’яўляецца рэпетыцыяй да грандыёзнага рок-фестываля,
запланаванага ў Літве на 2009 год.
Якраз тады Вільня будзе мець статус культурнай сталіцы Еўропы. Былы мэр Вільні выказаў ідэю ўстаноўкі ў 2009 годзе сцэны фестываля на тэрыторыі адразу дзвюх краінаў – Літвы і Беларусі.
БелаПАН
Якраз тады Вільня будзе мець статус культурнай сталіцы Еўропы. Былы мэр Вільні выказаў ідэю ўстаноўкі ў 2009 годзе сцэны фестываля на тэрыторыі адразу дзвюх краінаў – Літвы і Беларусі.
БелаПАН