Арыштаваны намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Па падазрэнні ў атрыманні хабару ў памеры каля 9 тысяч долараў арыштаваны дэпутат Мінгарсавета, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Ўладзімір Карунас. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага, паведамляе "Интерфакс". Партыйны кіраўнік Карунаса Сяргей Гайдукевіч не выключае, што камусьці спатрэбілася "вельмі сур'ёзная інфармацыя", якой валодае арыштаваны.