Арыштаваных расіян абвінавачваюць ва "ўдзеле ў беспарадках"
Грамадзянам Расіі Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, змянілі фармулёўку абвінавачвання па справе аб "масавых беспарадках". Сёння расіянам прад'явілі доказы іх удзелу ў "масавых беспарадках": фотаздымкі, на якіх яны зафіксаваныя на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пра гэта паведаміў ІА REGNUM афіцыйны прадстаўнік амбасады Расіі ў Мінску Вадзім Гусеў.
Гусеў адзначыў, што расійскім дыпламатам адмовілі ў статусе ўдзельнікаў працэсу. Таму ён можа паведаміць інфармацыю наконт "справы Брэуса і Гапонава" толькі з словаў адвакатаў арыштаваных. Паводле Гусева, грамадзяне Расіі па-ранейшаму адмаўляюцца прызнаваць сваю віну, а следчыя органы Беларусі ў новай версіі абвінавачвання пакінулі толькі фармулёўку па ч.2 арт.293 КК РБ ("удзел у масавых беспарадках").
На думку адвакатаў, беларускі бок "не здолеў пераканаўча абгрунтаваць абвінавачванне ў адносінах да Брэуса і Гапонава па ч.1 арт.293". У сувязі з гэтым, незразумела, чаму 5 студзеня першапачатковае абвінавачванне было прад'яўленае паводле двух частак арт.293, якія прадугледжваюць арганізацыю і ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле першай часткі прадугледжаная адказнасць да 15 гадоў пазбаўлення волі, паводле другой — да 8 гадоў.