Ашмянскія мытнікі затрымалі кантрабанду вопраткі на мільён долараў
Ашмянскія мытнікі спынілі кантрабанду вопраткі, абутку і торбаў на цэлы мільён долараў, паведамляе БелаПАН. Тавар везлі з Эстоніі ў Расію, транзітам праз Літву і Беларусь. Па дакументах тым былі будаўнічыя матэрыялы, а насамрэч — амаль 20 тон кітайскіх куртак, спартовай вопраткі і торбаў. Па факце гэтай кантрабанды распачалі адміністратыўны працэс.