Асілак Харанэка паставіў новы сусветны рэкорд

Вячаслаў Харанэка 18 снежня паставіў 129-ы арыгінальны сусветны рэкорд. “БелТА” паведамляе, што падчас мядовага шоў у Палацы мастацтваў у Мінску асілак за адну хвіліну, седзячы ў гімнастычным шпагаце, 26 разоў падняў два пчаліныя вуллі, злучаныя грыфам ў своеасаблівую штангу. А агульная вага вулляў складала 25 кг. Сёлетні вынік на шэсць уздымаў большы за той, які 49-гадовы Вячаслаў Харанэка паказаў у красавіку 2008 года.

Афіцыйныя дакументы па рэгістрацыі рэкорда будуць  у бліжэйшы час накіраваныя ў беларускае прадстаўніцтва камітэта Кнігі рэкордаў краінаў СНД і Балтыі “Дзіва”. Заяўка на рэкорд будзе адпраўленая і ў Кнігу рэкордаў Гінэса.