Асілак Харанека распавёў Еўрарадыё пра тое, як установіць 128-ы рэкорд
Новы рэкорд устанавіў вядомы беларускі асілак-дынамавец Вячаслаў Харанека. 24 красавіка ў ранішнім эфіры аднаго з беларускіх тэлеканалаў ён дзве з паловай гадзіны падымаў бочку з вадой. Вось што гаворыць у інтэрв'ю Еўрарадыё сам Вячаслаў Харанека:
"За 150 хвілін я падняў 40-кілаграмовую бочку з вадой уверх на прамыя рукі 850 раз. Гэта на 50 пад'ёмаў больш папярэдняга рэкорда, усталяванага ў верасні 2006 года ў Маскве. За 2,5 гадзіны 35 тон падняў уверх на прамыя рукі".
47-гадовы Харанека называе сваё новае дасягненне "экстрэмальным сусветным рэкордам". Яго, дарэчы, афіцыйна зафіксавалі прадстаўнікі кнігі рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі "Дзіва", дакументы дасланыя і ў прадстаўніцтва Кнігі рэкордаў Гінэса.
Падчас устанаўлення рэкорда асілак страціў 4 кілаграма вагі. Цяпер ён рыхтуе новую акцыю, запланаваную на пачатак ліпеня. Вячаслаў Харанека распавёў Еўрарадыё пра тое, як яна будзе праходзіць:
"Я планую 128-ы рэкорд: седзячы ў шпагаце за 5 хвілін падняць 24-кілаграмовую гіру 81 раз".