Астанкі самкі алазаўра прадалі за мільён 300 тысяч еўра

Выстаўленыя на продаж шкілеты дыназаўраў і іншых дагістарычных жывёл выклікалі сапраўдны ажыятаж на гандлі лонданскага аўкцыённага дома "Сотбіс" у Парыжы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Па пакупкі прыйшлі 4 тысячы аматараў археалогіі і натуральных навук. Астанкі самкі алазаўра, драпежнага дыназаўра юрскага перыяду, які паслужыў прататыпам для многіх галівудскіх блокбастараў, сыйшлі за мільён 300 тысяч еўра.

 Археалагічны артэфакт даўжынёй больш як 10 метраў быў набыты еўрапейскім калекцыянерам, якія пажадаў не раскрываць сваё імя.