А. Астаповіч: Былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі ўсё яшчэ пад пагрозай
Канстытуцыйны суд Беларусі будзе размешчаны "на месцы, якое раней займала Нацыянальная бібліятэка". Пра гэта паведамляе БЕЛТА
са спасылкай на старшыню Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча. Аднак
ён не ўдакладніў, ці маецца на ўвазе стары будынак, ці ўсё ж яго
зруйнуюць і пабудуюць новы.
Старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у інтэрв'ю Еўрарадыё лічыць, што былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі па-ранейшаму пад пагрозай. Ён нагадаў, што яшчэ летась кіраўнік дзяржавы даў даручэнне ў гэтай справе Кіраўніцтву справамі адміністрацыі прэзідэнта, Саўміну, Нацыянальнаму сходу і Канстытуцыйнаму суду. Вось што кажа Астаповіч пра яго змест:
"У гэтым даручэнні гаварылася пра тое, што ён павінен быць дэмантаваны, на яго месцы мусіць быць пабудаваны новы будынак з захаваннем вобліку старога. Гэта не гледзячы на тое, што ён з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі - унікальны будынак канструктывізму".
Запланавана, што ў новы будынак пераедуць не толькі Канстытуцыйны суд, але і пэўныя службы Нацыянальнага сходу.
Калі ж Антон Астаповіч звярнуўся ў Кіраўніцтва справамі адміністрацыі прэзідэнта, Канстытуцыйны суд, Міністэрства культуры з просьбай патлумачыць прычыну парушэння закону - пра планы дэмантажу будынка, замест яго рэстаўрацыі, адказы прыйшлі супярэчлівыя.
Антон Астаповіч: "Кіраўніцтва справамі мне адказала, што будынак сапраўды будзе дэмантоўвацца і будавацца новы будынак з захаваннем вобліку старога, а Міністэрства культуры адказала, што стары будзе проста рэканструявацца".
Якая з гэтых інфармацыя праўдзівая, пакуль невядома.
Фота — сайт Нацыянальнай бібліятэкі