Астаповіч: Я не веру, што спецслужбы дасылаюць кагосьці капаць у Курапаты
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч упэўнены, што апошні акт вандалізму ў Курапатах не справа спецслужбаў. Палітыка тут ні пры чым, лічыць гісторык.
На яго думку, магілы ў мемарыяльным комплексе раскапалі звычайныя “чорныя капальнікі”. Таму і справа "тухлая", мяркуе спадар Астаповіч.
Антон Астаповіч: “Я адразу кажу, што справа гэтая "тухлая". Нікога не знойдуць. Я трываць не магу, калі на гісторыка-культурных каштоўнасцях і тым больш на Курапатах ідуць палітычныя спекуляцыі. Я не веру, што, прабачце мне, спецслужбы дасылаюць туды кагосьці штосьці капаць. Я больш чым упэўнены: асноўная версія – гэта чорныя нелегальныя капальнікі”.
Нагадаем, 3 красавіка невядомыя раскапалі дзве магілы ў мемарыяльным комплексе Курапаты. Яны выцягнулі адкуль парэшткі людзей і пакінулі іх раскіданымі.
Антон Астаповіч паведаміў Еўрарадыё, што ён будзе дасылаць лісты ў міліцыю і Міністэрства культуры, каб яго асабіста інфармавалі аб ходзе справы. Разбор вядзе пракуратура.