Астранамічная вясна прыйдзе ў Беларусі 21 сакавіка

Такі дзень называюць вясновым раўнадзенствам, нагадвае БЕЛТА. У старажытныя часу яго лічылі пачаткам новага каляндарнага года, у часе якога праслаўлялі вясну, сонца і спальвалі пудзіла зімы. Дагэтуль раўнадзенства шмат у якіх краінах свету лічыцца вялікім святам. Так, у большасці мусульманскіх краінаў адзначаюць Наўруз, што сімвалізуе вечнае абнаўленне жыцця. У Японіі святкуюць Сюмбун-но хі і цэлы тыдзень ушаноўваюць продкаў.

Сонца ў гэты дзень уваходзіць у задыякальны знак Авена. Астролагі лічаць, што ў дні сонцастаяння і раўнадзенства людзі адчуваюць як выключна магутны павеў новага жыцця, новых магчымасцяў і хвалявання перад пераменамі.