Атаку на Някляева Мінгарвыканкам спыніў на некалькі гадзін
Суд адклаў справу па апеляцыі Мінгарвыканкама на рашэнне Гаспадарчага суда Мінску, які не задаволіў пазоў аб прыпыненні дзейнасці даследча-асветніцкай установы “Рух наперад”. Пра гэта падчас сённяшняга пасяджэння папрасіў прадстаўнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама. Прадстаўнік Мінгарвыканкама: “У адпаведнасці з артыкулам 145 Гаспадарча-працэсуальнага кодэксу Мінгарвыканкам хадайнічае аб прыпыненні разгляду справы па апеляцыйнай скарзе Мінгарвыканкама на рашэнне Гаспадарчага суда Мінска ад 7.07.2010 года па пазове Мінгарвыканкаму да даследча-асветніцкай установы “Рух наперад” ад прызнанні рэгістрацыі несапраўднай да прыняцця рашэння па пазове Мінгарвыканкама да таварыства “Ціна Влаці” і ўстановы “Рух наперад” аб прызнанні несапраўдным дамовы арэнды”.
Патлумачыў гэта чыноўнік Мінгарвыканама тым, што нібыта дзве гэтыя справы ўзаемазвязаныя і залежныя адна ад другой. Намеснік дырэктара ўстановы “Рух наперад” Ніна Пахлопка не пагадзілася і з патрабаваннем прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, і з тым, што гэтыя справы трэба ставіць у залежнасць адна ад другой. Але суд не прыняў да ўвагі яе аргументы і прыпыніў разгляд справы па апеляцыі.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, чаму прадстаўнікі Мінгарвыканкама так хочуць адкласці разгляд справы па сваёй жа апеляцыі. Але супрацоўнік упраўлення юстыцыі катэгарычна адмовіўся ад каментароў.
Прадстаўнік Мінгарвыканкаму: “Можна пакуль без каментароў – яшчэ ж не разгледжанна належным чынам. Пакуль рашэнне не прынятае, і таму каментаваць нічога мы не маем права”.
На думку Ніны Пахлопка, сённяшнія дзеянні прадстаўнікоў Мінгарвыканкама спланаваныя.
Пахлопка: “Яны спадзяюцца на сённяшняе пасяджэнне ў 16 гадзін. Запрошаны спецыяліст па кадастры. Я думаю, што нешта яны там знойдуць. Што – я сабе нават не ўяўляю”.
Нагадаю, што зараз Мінгарвыканкам сцвярджае, што “Рух наперад” арандуе пад офіс памяшканне, прызначанае пад гандлёвую залу. Але ўсе дакументы сведчаць, што гэта памяшканне адміністрацыйнае. Больш за тое, яго раней арандавалі пад офіс тры фірмы і ні да адной з іх падобных прэтэнзій не было.
На фота: Прадстаўніцы "Руху наперад"