Атрошчанкава пачалі знаёміць з матэрыяламі справы аб "беспарадках"
Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара Андрэя Саннікава, пачалі знаёміць з матэрыяламі справы аб "масавых беспарадках".
Жонка вязьня Дар'я паведаміла Радыё "Свабода" са спасылкай на адваката Вадзіма Мушынскага, што цягам месяца справу мужа могуць перадаць у суд. "Яму інкрымінуюць 293 артыкул, частка 2 — гэта ўдзел у масавых беспарадках. Вінаватым сябе ён не прызнае, ніякіх лістоў Лукашэнку з прызнаннем не пісаў", — кажа Дар'я.