Аўтамабілісты звернуцца да прэзідэнта з просьбай дазволіць таніроўку
Беларускі аўтамабілісты хуткім часам плануюць падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання, якое будзе абараняць іх правы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў уладальнік сайта stop-gai.by Аляксандр Старычэнка. "Будзем рэгістраваць грамадскае аб'яднанне, якое будзе абараняць правы аўтамабілістаў - чальцоў гэтага аб'яднання. Калі чалавек, нешта парушыў, то мы будзем кансультаваць. Ну, тут зразумела, што калі судзяць за п'янку і за іншыя сур'ёзныя парушэнні, то мы дапамагаць не будзем".
Калі аб'яднанне зарэгіструюць першае, што плануюць зрабіць аўтаўладальнікі — гэта звярнуцца да прэзідэнта, каб унесці папраўкі ў правілы таніроўкі вокнаў аўто, кажа Аляксандр Старычэнка.
"Мы хочам унесці папраўкі ў СТБ 1640, каб яно хоць неяк адпавядала 43-яму правілу ЕЭК ААН. Ну, хай назбіраем мы тысячу чалавек, ці дзве, магчыма пяць. Але адна справа проста так падаваць, іншая справа ад імя грамадскага аб'яднання. Гэта ўсе ж розныя вагавыя катэгорыі".
Як раней паведамляла Еўрарадыё, таніроўка ў Беларусі была забаронена ўказам прэзідэнта, але гэта супярэчыць міжнародным нормам, пад якімі падпісалася наша краіна. У выпадку, калі ўзнікаюць падобныя супярэчнасці — дзейнічаюць міжнародныя законы, які дазваляюць таніроўку.
Чытайце таксама:
ГАИ измеряет тонировку с нарушением закона
ДАІ адыгралася на кіроўцы, якому прайграла суд (відэа)
ДАІ працягвае паляваць за сваім крыўдзіцелем?