Аўтамабілям, старэйшым за 10 гадоў, зноў дазволілі быць таксі
З 1 красавіка аўтамабілі, старэйшыя за 10 гадоў, зноў могуць выкарыстоўвацца ў якасці таксі і экспрэсных аўтобусаў, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".
Страціў сілу пункт указання ДАІ, у адпаведнасці з якім так званыя жоўтыя нумары не выдаваліся на легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобусы, старэйшыя за 10 гадоў.
На думку супрацоўнікаў транспартнай інспекцыі, здыманне “узроставых” абмежаванняў павінна паспрыяць таму, што шэраг нелегальных перавозчыкаў, якія маюць аўтамабілі, старэйшыя за 10 гадоў, легалізуюць сваю дзейнасць.