Аўтапоезд МАЗ прызнаны ў Маскве лепшым грузавіком года
Аўтапоезд МАЗ стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы грузавік года вялікай танажнасці" на штогадовым конкурсе, які праводзіцца аўтарытэтным расійскім часопісам "Автоперевозчик" у рамках Міжнароднага аўтатранспартнага форуму ў Маскве.
Грузавікі ацэньваліся па наступных параметрах: адпаведнасць паказчыку "кошт-якасць"; тэхнічныя і эксплуатацыйныя характарыстыкі; эканамічнасць эксплуатацыі і тэхнічнага ўтрымання; рамонтапрыгоднасць і ўмовы забеспячэння абслугоўвання і рамонту ў Расіі; камфартабельнасць салона і працоўнага месца кіроўцы; навізна канструкцыі і дызайн; бяспека і экалагічнасць.
БелаПАН