Аўтар коміксу "Асабліва небяспечны" згубіў да яго інтарэс
Марк Мілар, чый комікс "Wanted" стаў асновай сцэнара карціны Цімура Бекмамбетава "Асабліва небяспечны", заявіў, што не збіраецца працягваць працу над гэтай гісторыяй, бо страціў да яе цікавасць. Пра гэта мастак заявіў у адным з сваіх інтэрв'ю, паведамляе Slashfilm.
Трэба дадаць, што Мілар не адмаўляецца ад працы над сіквэлам стужкі.
Мастак накідае ідэяў для другой часткі карціны, узяўшы за аснову
нявыкарыстаныя пры стварэнні першага фільму часткі свайго ж коміксу.
Нагадаем, што студыя Universal збіраецца да 2010 году выдаць сіквел фільму "Асабліва небяспечны". Рэжысёрам фільму таксама будзе Бекмамбетаў. Universal плануе пачаць здымкі летам 2009 году.
Раней паведамлялася, што Universal наняла Майкла Брэндта і Дэрэка Хааса, сцэнарыстаў першай стужкі Бекмамбетава, працаваць над працягам карціны. "Асабліва небяспечны" выйшаў на экраны 26 чэрвеня 2008 году.
Галоўныя ролі ў фільме выканалі Анджэліна Джолі, Джэймс Макэвой, Морган Фрымэн і Канстанцін Хабенскі.
Галоўны герой стужкі, ролю якога выконвае Макэвой, пазнае, што яго бацька загінуў ад рук наёмнага забойцы. Ён паступае на службу ў таемную арганізацыю кілераў, дзе знаходзіўся і яго бацька, каб адпомсціць.
Бюджэт карціны склаў 75 мільёнаў долараў (па словах Бекмамбетава, 150 мільёнаў долараў), а зборы ў пракаце — 258 мільёнаў.
Фота: www.allmoviephoto.com