Аўтара кнігі "Кроў і попел Дражна" Віктара Хурсіка асудзілі на 15 сутак арышту
На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны журналіст, аўтар кнігі "Кроў і попел Дражна" Віктар Хурсік. Такое рашэнне сёння прыняў суд Старых Дарог. Ён палічыў, што Хурсік удзельнічаў ва ўсталяванні крыжа каля вёскі Дражна ў памяць ахвяраў савецкіх партызанаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старэйшая дачка Хурсіка Алена:
"Яго выклікалі ў суд Старых Дарог. Ён туды сёння паехаў. Адразу ж адбыўся суд і яму прысудзілі 15 сутак за несанкцыянаванае ўсталяванне крыжа і шыльдачкі на ім".
Нагадаем, Віктар Хурсік напісаў сваю кнігу на падставе архіўных дакументаў і сведчанняў людзей. Ён даказаў, што 14 красавіка 1943 года дзесяткі вяскоўцаў былі забітыя і спаленыя савецкімі партызанамі.
Сёлета 19 красавіка прадстаўнікі грамадскасці з удзелам мясцовых жыхароў усталявалі каля Дражна праваслаўны крыж, аднак праз некалькі дзён ён быў выкапаны па ініцыятыве ўладаў. Удзельнік усталяванне крыжа Вячаслаў Сіўчык ужо адсядзеў 15 сутак у ізалятары ў Старых Дарогах.